Я нарваўся на шалёных троляў на польскай мяжы ды ў Менску крыху не паразумеўся ў бары з вампірам – а так усёнька было гладка…
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Ордэн Фэнікса
Гары Потэр, выдатнік у гуманітарным ліцэі,
пераможца на алімпіядах па бел-чырвона-
белай магіі, зноўку ў пошуках панацэі:
дух закону ці – па традыцыі – зуб дракона?
Бо ў газэтах вусаты гоблін з кілішкам жытняй,
над мяжою ў паветры вісяць птушыныя коркі,
пошту з выраю рэквізуюць ужо на мытні
то шалёныя тролі, то оркі з Мар’інай Горкі;
бо дарога даўгая й рэкляма задарагая,
бо сышлі ў шоў-біз настаўнікі ды сяброўкі,
бо чырвона-зялёная магія перамагае
й цуда-зёлкі ідуць на экспарт у складзе зуброўкі;
бо чароўнаю палачкай стаўся дручок гумовы
й барада тэрарыста-джына прамокла да ніткі,
бо ў астатніх школах ня вучаць птушынай мовы,
а палёты на памяле спыняюць зэніткі;
галасы аднадумцаў гучаць з кожным днём ахвярней,
і штодня складаней трымацца нэўтралітэту,
жлукціць безалькагольнае піва ў таннай кавярні
ў атачэньні занудаў з варожага факультэту…
Закаркоўвае пляшку й выходзіць на ліпеньскі водар.
Сквэр Марата Казея, а ў пляшцы – кактэйль для цьвярозых.
Ён, вядома, ізноў пераможа, бо ён Гары Потэр,
ратавальнік вялікіх дзяцей і маленькіх дарослых.
(АХ)
| |
Тина: вы изобрели хорошее новое слово "малюванок"
(в белорусском аналоге "спокойной ночи, малыши" (калыханке) есть такой персонаж маляваныч (это типа тёти тани… или дяди юры)
Никита Бринёв: улыбайтесь. это всех раздражает)
тогда это просто великолепно, всегда знал, что нужно читать эти книги…))
)))
мЕнска! значит, перевод не официозный…
а потом испугался и опять очки надел.
Судя по желтым пятнамлюбишь апельсины…:)
...ну апельсины. я больше люблю сухофрукты)
andie:
Гары Потэр, выдатнік у гуманітарным ліцэі,
пераможца на алімпіядах па бел-чырвона-
белай магіі, зноўку ў пошуках панацэі:
дух закону ці – па традыцыі – зуб дракона?
Бо ў газэтах вусаты гоблін з кілішкам жытняй,
над мяжою ў паветры вісяць птушыныя коркі,
пошту з выраю рэквізуюць ужо на мытні
то шалёныя тролі, то оркі з Мар’інай Горкі;
бо дарога даўгая й рэкляма задарагая,
бо сышлі ў шоў-біз настаўнікі ды сяброўкі,
бо чырвона-зялёная магія перамагае
й цуда-зёлкі ідуць на экспарт у складзе зуброўкі;
бо чароўнаю палачкай стаўся дручок гумовы
й барада тэрарыста-джына прамокла да ніткі,
бо ў астатніх школах ня вучаць птушынай мовы,
а палёты на памяле спыняюць зэніткі;
галасы аднадумцаў гучаць з кожным днём ахвярней,
і штодня складаней трымацца нэўтралітэту,
жлукціць безалькагольнае піва ў таннай кавярні
ў атачэньні занудаў з варожага факультэту…
Закаркоўвае пляшку й выходзіць на ліпеньскі водар.
Сквэр Марата Казея, а ў пляшцы – кактэйль для цьвярозых.
Ён, вядома, ізноў пераможа, бо ён Гары Потэр,
ратавальнік вялікіх дзяцей і маленькіх дарослых.
(партагейноссэ Андрэй Хадановіч)